Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Doom 3 | |
---|---|
Распрацоўшчык | id Software |
Выдаўцы | Activision, 1C[d], Bethesda Softworks і Aspyr[d] |
Частка серыі | Doom[d] |
Дата выпуску | 3 жніўня 2004 |
Ліцэнзія | GNU General Public License і прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Версія | 1.3.1 (2 лютага 2007) |
Апошняя версія |
|
Жанры | шутар ад першай асобы[d], навукова-фантастычная камп’ютарная гульня[d], экшан, survival horror[d] і science fiction horror[d] |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Tim Willits[d] |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Linux, Xbox 360, Xbox[1], PlayStation 3, Windows[2], macOS, Nintendo Switch[3] і Classic Mac OS[d] |
Гульнявы рухавік | id Tech 4 |
Рэжымы гульні | Адзіночная і шматкарыстальніцкая гульня |
Мова інтэрфейсу | англійская |
Носьбіты | CD, DVD |
Кіраванне | Клавіятура, мыш |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Doom 3» — камп’ютарная гульня ў жанры навукова-фантастычнага шутара ад першай асобы, распрацаваная «id Software» і выдадзеная «Activision» у 2004 годзе. Дзеянне гульні адбываецца ў 2145 годзе ў навукова-даследчым цэнтры Аб’яднанай Аэракасмічнай Карпарацыі (UAC), размешчаным на планеце Марс, што з’яўляецца паўторам першапачатковай гульні «Doom», але з новай графікай і гульнявым рухавічком.
Гульня была распрацаваная для аперацыйных сістэм «Microsoft Windows» і партаваная на «Linux» у 2004 годзе, а праз пяць месяцаў яе таксама выпусцілі на «Mac OS X» (партаваная кампаніяй «Aspyr») і «Xbox» (распрацавана сумесна з «Vicarious Visions»). Версія для «Xbox» па графіцы падобная (з меншай дэталізаванасцю) на арыгінал, але ў ёй прысутнічае дадатковы кааператыўны (сумесны) рэжым для двух гульцоў.
У 2005 годзе быў таксама выпушчаны дадатак, «Doom 3: Resurrection of Evil», распрацаваны сумесна «id Software» і «Nerve Software».
21 кастрычніка 2005 года быў выпушчаны фільм «Doom», сюжэт якога хоць і засноўваўся на сюжэце серыі гульняў «Doom», але выйшаў са значнымі адхіленнямі.